Мядзьведзеву раскажуць пра сьпіс невыязных

Валянцін Гефтэр

Сябра рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Валянцін Гефтэр паабяцаў перадаць прэзыдэнту Мядзьведзеву поўную інфармацыю пра чарговае парушэньне беларускімі ўладамі правоў чалавека. Паводле спадара Гефтэра, сьпіс невыязных — гэта чарговае парушэньне правоў чалавека і прававы нігілізм з боку беларускай дзяржавы.

Сустаршыня грамадзкай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка, які трапіў у «чорны сьпіс», так пракамэнтаваў «Свабодзе» гэтую ініцыятыву расейскага праваабаронцы:

«Я ведаю спадар Гефтэра больш за 10 год. Гэта вельмі сумленны чалавек. Але я баюся, што ён у пэўнай ступені застаецца і наіўным чалавекам. Ня думаю, што прэзыдэнт Мядзьведзеў адрэагуе на яго інфармацыю. Але тое, што спадар Гефтэр клапоціцца пра нашыя правы, гэта вельмі прыемна».