У міліцыі не тлумачаць прычыны затрыманьня Лябедзькі, Калякіна і Атрошчанкава

У Аршанскім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце не падаюць ніякіх падрабязнасьцяў пра затрыманьне ўначы Анатоля Лябедзькі, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава.
«Інфармацыі мы пакуль ня маем і камэнтары нейкія даваць ня будзем. Факт меў месца, але за што, чаму і як — нічога вам патлумачыць ня можам. Адносна затрыманьня Лябедзькі і астатніх я нікому нічога тлумачыць не абавязаны. Службовую інфармацыю я не магу нікому распавядаць», — сказаў карэспандэнту «Свабоды» дзяжурны аддзелу ўнутраных спраў на транспарце. Ён параіў патэлефанаваць у прэс-цэнтар Міністэрства ўнутраных спраў.

Прэс-сакратар Управы ўнутраных спраў на транспарце Аляксандар Марчанка паабяцаў прадставіць інфармацыю, але цягам дня не здымаў слухаўку.