Затрыманы кіраўнік юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня

Юрыя Дорна вінавацяць у хабарніцтве.
Паводле інфармацыі Сьледчага камітэта, ён затрыманы і абвінавачваецца ў атрыманьні хабараў ў асабліва буйным памеры.

Падставай для затрыманьня, піша Інтэрфакс, сталі «абураныя сыгналы ад сябраў аб’яднаньня, якія выявілі, што Дорн распараджаецца грамадзкай маёмасьцю як асабістай уласнасьцю».