Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПОЙДЗЕ...
...мокры сьнег з дажджом. Тэмпэратура ўдзень 3-7 градусаў цяпла. Вечарам пахаладае. Дарогі можа пакрыць галалёдзіца.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
«Тэатральны капусьнік» на сцэне Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. Выступяць 8 тэатраў.
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні і асацыяцыя «BelFilm» пры дапамозе міжнароднага клюбу экстрэмальнай журналістыкі Frontline запрашае на Мініфэст дакумэнтальнага кіно «BelInterDok». Пачатак а 18.00 (вучэбны корпус ЕГУ, Valakupių 5, 213 аўдыторыя).
У Сэуле другі дзень сусьветнага саміту ў справе ядзернай бясьпекі.
* * *
У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Гамбурскі рахунак» (пра Кузьму Чорнага), «Вольная студыя» і «Падарожжа Свабоды».
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
Міжнародны дзень тэатру.
У гэты дзень нарадзіліся:
1851 – Аляксей Сапуноў, гісторык, археограф, краязнавец.
1891 – Клаўдзі Дуж-Душэўскі, палітычны дзяяч, архітэктар, аўтар эскізу сьцяга БНР.
1899 – Аляксей Васіленя, дзяяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне і Аўстраліі.
1909 – Валеры Маракоў, беларускі паэт.
У гэты дзень памерлі:
1979 – Рыгор Крушына, беларускі паэт.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Зноў я праходжу праз творчыя мукі,
I зацьвітаю вішнёвай вясной.
I абуджаюцца родныя гукі...
Я не самотны, бо слова са мной.
Рыгор Крушына
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
«Гарадзенскі трохкутнік»: Быкаў, Карпюк, Клейн
А.Асіпцоў: Затрыманьні магілёўскіх журналістаў – выклік усёй журналісцкай супольнасьці Беларусі