Бел-чырвона-белы сьцяг у Запольлі на Чэрвеньшчыне

Былы настаўнік Алесь Яжэвіч зь вёскі Запольле Чэрвеньскага раёну Менскай вобласьці, які выказаў жаданьне памяняцца месцамі з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам, вывесіў над будынкам школы бел-чырвона-белы сьцяг.
Свой учынак ён прысьвяціў Сяргею Каваленку, які за гэты сьцяг пацярпеў:

«Яшчэ не была 12 гадзіна, як мы з маім сынам Вітаўтам пайшлі да школы і прымацавалі на ўваходзе ў школу бел-чырвона-белы сьцяг. Каля школы было шмат машын, высыпалі людзі, сьцяг сарвалі. Я сказаў, каб сьцяг мне аддалі назад. Сьцяг мне аддалі. Мы пайшлі дахаты, і я гэты сьцяг тут жа прымацаваў на свой дом, і зараз гэты сьцяг лунае над маёй хатай».

Вітаўт Яжэвіч пад вывешаным на будынку школы сьцягам.