Экс-прэм’ера Латвіі не ўпусьцілі ў Беларусь

Іварс Годманіс

Былы прэм’ер-міністар Латвіі, дэпутат Эўрапарлямэнту Івар Годманіс хацеў наведаць Беларусь на пачатку сакавіка. Аднак беларускія ўлады ня выдалі яму візу. Пра гэта палітык паведаміў у інтэрвію тэлеканалу LNT.
1 сакавіка Годманіс плянаваў сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў і апазыцыі.

Годманіс лічыць, што ўводзіць супраць Беларусі шырокія санкцыі, якія закрануць увесь беларускі народ, няправільна, бо гэта настроіць беларусаў супраць Эўразьвязу, перадае DELFI.