Эштан: супрацоўніцтва зь Менскам толькі пасьля вызваленьня палітвязьняў

Сёньня перад пачаткам пасяджэньня Рады міністраў Эўразьвязу ў Брусэлі вярхоўны прадстаўнік ЭЗ Кэтрын Эштан у размове з журналістамі паўтарыла пазыцыю па Беларусі.
«Я надзвычай занепакоеная тым, што адбываецца з грамадзянскай супольнасьцю, — сказала Эштан. — Мы далі вельмі ясна зразумець рэжыму ў Беларусі, што ён павінен вызваліць палітычных вязьняў. Наша супрацоўніцтва з уладамі адновіцца, калі яны выканаюць тое, пра што мы іх прасілі».

Вярхоўны камісар таксама адзначыла, што Эўразьвяз таксама будзе спрабаваць давесьці сваю пазыцыю людзям у Беларусі, каб яны зразумелі прычыну настойлівасьці пазыцыі Эўропы.

Your browser doesn’t support HTML5

Кэтрын Эштан пра беларускае пытаньне