Лідэра нацболаў затрымалі каля кітайскай амбасады ў Менску

Яўген Контуш

16 сакавіка каля амбасады Кітайскай Народнай Рэспублікі адбылася акцыя нацыянал-бальшавікоў супраць эканамічнай экспансіі Кітаю ў Беларусі.
5 чалавек выйшлі з расьцяжкай, дзе надпіс «Made in China» быў перакрэсьлены.

Удзельнікі акцыі запалілі фаер, раскідалі ўлёткі, у якіх заклікалі спыніць крэдытаваньне Беларусі, вырубку парка імя 40-годзьдзя Кастрычніка ў беларускай сталіцы, выкарыстаньне кітайскім бокам Беларусі ў сваіх палітычных і эканамічных мэтах.

Каля амбасады быў затрыманы лідэр нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш. Цяпер ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Фота — belnb.org