Абраны чацьвёрты прэзыдэнт незалежнай Малдовы

63-гадовы юрыст Мікалаэ Цімофці ў пятніцу абраны прэзыдэнтам Малдовы.
За яго кандыдатуру прагаласавалі 62 дэпутаты парлямэнту са 101.

Фракцыя Партыі камуністаў з 39 дэпутатаў байкатуе пасяджэньні парлямэнту і ў выбарах ня ўдзельнічала.

Абраньнем прэзыдэнта парлямэнт Малдавіі пераадолеў палітычны крызыс, які працягваўся з красавіка 2009 году.