Літоўскія дэпутаты супраць санкцый

Пяць сябраў парлямэнцкага камітэту па замежных справах літоўскага Сэйму выступілі з заявай супраць увядзеньня эканамічных санкцый адносна Беларусі.
Дэпутаты Юсьцінас Каросас, Віцяніс Андрукайціс, Дайліс Баракаўскас, Міхаіл Мацкевіч і Андрус Шэджус лічаць, што «супраць праяваў аўтарытарызму ў Беларусі павінны прымяняцца толькі палітычныя інструмэнты ўсіх краінаў Эўразьвязу.» Дэпутаты сьцьвярджаюць у заяве, што эканамічная ізаляцыі Беларусі падарве эканамічнае супрацоўніцтва суседніх краін і ў выніку пагоршыць фінансавае становішча самой Літвы.

Між тым некалькі дзён таму, пасьля таго, як у Літву ня выпусьцілі беларускага палітыка Анатоля Лябедзьку, кіраўнік згаданага парлямэнцкага камітэту Сэйму Эмануэліс Зінгерыс заявіў, што лічыць санкцыі адносна афіцыйнага Менску недастатковымі.