Унутраныя войскі ўзбройваюцца шчытамі з электрашокерамі

Ручныя электрошокеры, пластыкавыя шчыты з убудаваным электрашокерам, нямецкія пісталеты Sig Sauer паступілі на ўзбраеньне ўнутраных войскаў МУС.
Новае ўзбраеньне журналістам паказалі ў Менскай брыгады спэцыяльнага прызначэньня ўнутраных войскаў.

Намесьнік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Валерый Гайдукевіч заявіў, што ва ўнутраных войсках нядаўна замянілі амаль палову аўтапарку сапёрна-піратэхнічных групаў. З расейскіх «Газэляў» яны пераселі на нямецкія «Фальксвагены», паведамляе БелаПАН.