Затрымалі маладафронтаўца і швэдзкіх журналістаў

У Менску затрымалі маладафронтаўца Рамана Пратасевіча разам са швэдзкімі журналістамі.
Як паведамілі ў прэс-службе «Маладога фронту», Раман размаўляў з замежнымі журналістамі, якія цікавіліся дзейнасьцю «Маладога фронту» і беларускай моладзевай палітыкай.

Затрыманых — непаўналетняга актывіста і журналістаў — даставілі ў Маскоўскі РАУС Менску.