У Кандагары амэрыканскі салдат забіў 10 мірных жыхароў

На поўдні Афганістану ў правінцыі Кандагар 10 чалавек загінулі, калі амэрыканскі вайсковец адкрыў стральбу па мірных жыхарах.
Яшчэ пяцёра атрымалі раненьні. Як паведаміў нашай радыёстанцыі прадстаўнік правінцыі Кандагар, Джавід Ахмад Файсал, гэта адбылося ў паселішчы Алказаі ў раёне Панжвай.

Камандаваньне НАТО прынесла ў сувязі з гэтым прабачэньні і заявіла, што ЗША акажуць дапамогу мясцовым уладам у расьсьледаваньні інцыдэнту.

Салдат, які страляў па мірных жыхарах, арыштаваны. Матывы яго дзеяньняў невядомыя. Ёсьць непацьверджаныя зьвесткі, што ён хварэе на нэрвовае расстройства.

Мясцовыя жыхары сабраліся каля ваеннай базы ў Панжваі, каб выказаць свой пратэст.