Лялькі — бяз даху, тэатар — без дырэктара

Your browser doesn’t support HTML5

«Асноўны будынак тэатру ўнутры разбураны практычна поўнасьцю», — напісалі ў скарзе міністру культуры супрацоўнікі гарадзенскага тэатру лелек.
Дырэктар гарадзенскага лялечнага тэатру Аляксандар Ігнаценка звольніўся з пасады пасьля таго, як старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра прыгразіў пазбавіць яго працы.

Самы стары ў Беларусі тэатральны будынак быў пабудаваны ў 1780-я гады, спачатку прызначаўся для каралеўскага манежу. У той жа час там пачала працаваць тэатральная трупа Антона Тызэнгаўза, старасты гарадзенскай каралеўскай эканоміі. Камяніца захавалася ў перабудаваным выглядзе.