У Віцебску патрабавалі вызваленьня палітвязьняў

Моладзевыя актывісты зладзілі акцыі на плошчы Перамогі і каля лядовага палаца.
Жыхары Віцебску бачылі, як двое маладых людзей і адна дзяўчына разгортвалі сьцяг Эўразьвязу і плякат «Свабоду палітвязьням». Таксама яны трымалі партрэты палітвязьня, былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава.

Саньнікаў адбывае пакараньне ў калёніі Віцьба-3 пад Віцебскам.

Абедзьве акцыі былі непрацяглыя па часе. Удзельнікі выказалі пажаданьне, каб на фотаздымках, зьмешчаных на інтэрнэт-сайтах, іхныя твары былі закрытыя ў мэтах асабістай бясьпекі.