Сяргею Каваленку адмовілі ў спатканьні са сьвятаром

Сяргей Каваленка

Лідзія Каваленка 6 сакавіка была на «Валадарцы» на прыёме ў намесьніка начальніка турмы. Яна дамовілася, што да сына пусьцяць сьвятара.
Пасьля гэтага Юрась Беленькі, намесьнік старшыні КХП-БНФ, дамовіўся з пастарам Эрнэстам Сабілам, што той прыедзе на наступны дзень, каб сустрэцца зь Сяргеем Каваленкам.

Сабіла спадзяваўся ўгаварыць Каваленку спыніць галадоўку.

Алена Каваленка і маці аднесьлі заяву пра сустрэчу Сабілы і Каваленкі ў адміністрацыю турмы. Але там ім сказалі, што не дазволяць сустрэчы, бо на гэта яшчэ патрэбны дазвол Віцебскага суду.

Сустрэча Алены Каваленкі з мужам павінна пачацца а 4-й гадзіне.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў парушэньні рэжыму адбыцьця «хатняй хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.