Малады фронт зладзіў акцыю з прыхільнікамі дэмакратыі ў Расеі

4 сакавіка актывісты Маладога фронту выявілі салідарнасьць са змагарамі за дэмакратыю ў Расеі. Акцыя прайшла каля амбасады Расеі ў Беларусі, якая месьціцца на Новавіленскай вуліцы.
У будынку амбасады разгорнуты выбарчы участак. Удзельнікам галасаваньня маладафронтаўцы раздавалі белыя стужкі – сымбаль змаганьня за сумленныя выбары. Паводле сайту Маладога фронту, ніхто з актывістаў ня быў затрыманы.

Каля амбасады Расеі знаходзяцца супрацоўнікі ДАІ і міліцыянты ў форме, таксама дзяжурыць аўтазак з амапаўцамі.