Жонка Сяргея Каваленкі зьвярнулася ў пракуратуру

Сяргей Каваленка, фота 22 лютага.

Алена Каваленка напісала заяву ў пракуратуру з просьбай зьмясьціць свайго мужа Сяргея Каваленку ў цывільны шпіталь.
На яе думку, там яму акажуць лепшую мэдычную дапамогу, і там лепшыя ўмовы ўтрыманьня. Да таго ж, Сяргей не давярае турэмным лекарам і сыстэме МУС агулам.

Алене таксама стала вядома, што Сяргей працягвае галадоўку. Яна кажа, што ягоны стан пагоршаў і яму цяжка рухацца.

Сяргей Каваленка знаходзіцца ў агульнай камэры разам зь іншымі вязьнямі.