Заклікі «Ніякага спорту ў Беларусі» шырацца, як лавіна

На знак пратэсту супраць дзеяньняў уладаў Беларусі расейскі спартовы сайт fsnews.ru адмовіўся асьвятляць хаду чэмпіянату сьвету ў фігурным катаньні сярод юніёраў, які праходзіць у Менску.

«Мы асуджаем пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека і фундамэнтальных свабод у Беларусі і будзем супрацьдзейнічаць рэпрэсіям у адносінах да праціўнікаў рэжыму ў Менску. Мы заклікаем ISU (Міжнародны саюз канькабежцаў) адмяніць юніёрскі чэмпіянат сьвету ў фігурным катаньні ў Менску і перанесьці яго, як гэта было зроблена пасьля землятрусу ў Японіі».

Між тым афіцыйны сайт БЕЛТА трымае на тытульным месцы сваёй галоўнай старонкі фотарэпартаж пра адкрыцьцё чэмпіянату фігурыстаў. Падаючы здымкі з чэмпіянату юніёраў, БЕЛТА інфармуе пра «чэмпіянат сьвету ў фігурным катаньні ў Менску».

Насамрэч чэмпіянат сьвету ў фігурным катаньні заплянаваны ў францускім горадзе Ніца ў сакавіку.