Ужо сёньня, 29 лютага

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е:

Па ўсёй краіне хмарна, на захадзе сьнегапады, У Берасьці і Гародні — каля нуля, на усходзе — −8 — −10, у Менску — −3 — −4.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У Менгарвыканкаме (пр. Незалежнасьці, 8) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная падрыхтоўцы да чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году. Пачатак у 10.00.

У Доме ўраду (вул. Савецкая, 11) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная удзелу дэпутатаў Нацыянальнага сходу ў сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Пачатак у 10.30.

У офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3, 39) пройдзе пасяджэньне каардынацыйнай групы «За волю», а таксама круглы стол на тэму: «Наш боль — палітвязьні». Пачатак у 12.00.

Масква, візыт назіральнай місіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы
Брусэль, Абмеркаваньне ў Эўрапарлямэнце заяўкі Сэрбіі на ўступленьне ў Эўразьвяз.

* * *

Зваротная сувязь: перадача «Званочкі», ў якой Ян Максімюк камэнтуе тэлефанаваньні нашых слухачоў, і «Паштовая скрынка 111», дзе вашы лісты чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

* * *
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1936 — Нільс Бор прапанаваў плянэтарную мадэль атама

У гэты дзень нарадзіліся:

1792 — Джаакіна Расіні, італьянскі кампазытар, аўтар опэры «Сэвільскі цырульнік»

1972 ― Сяргей Ёрш, беларускі гісторык, журналіст
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Дайце мне рахунак з пральні і я пакладу яго на музыку
Джаакіна Расіні