29 лютага ў Брусэлі абвесьцяць дадатковы сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім Рада міністраў замежных спраў Эўразьвязу вырашыла забараніць уезд у Эўразьвяз. Ужо вядома, што новыя санкцыі ахопяць 21 асобу зь Беларусі — 19 чыноўнікаў з судовай сыстэмы і 2 міліцэйскіх чыноўнікаў. Карэспандэнт «Свабоды» Ўладзімер Глод зьвярнуўся да беларускіх палітолягаў, праваабаронцаў і палітыкаў з просьбаю спрагназаваць, чые канкрэтна прозьвішчы зьявяцца ў новым сьпісе.
Намесьнік кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч сам нядаўна праходзіў па судовай справе — пра нібыта нясплачаныя падаткі.
Мне падаецца, што ў новы сьпіс трапяць не абавязкова тыя судовыя чыноўнікі, якія „адзначыліся“ за пэрыяд, што прайшоў ад часу прыняцьця папярэдняга сьпісу. І таму туды могуць трапіць тыя ж судзьдзі, якія маюць дачыненьне да ранейшых палітычных спраў».
«Самая вядомая з гэтых спраў — справа Каваленкі».
Журналіст: «А ці пасьпеюць так хутка зрабіць гэта эўрапейскія чыноўнікі?»
«Думаю, што ў прынцыпе маглі б. Калі там літаральна ў апошні момант вырашалася пытаньне — дадаваць у сьпіс альбо не Чыжа, то гэтаксама маглі дадаць альбо не і іншых».
«Але ў пытаньні супрацоўнікаў судовай сыстэмы сытуацыя досыць відавочная. Я думаю, што ў новым сьпісе, найхутчэй, знаходзяцца людзі, якія бралі ўдзел у судах апошніх некалькіх месяцаў. І чыіх прозьвішчаў яшчэ няма ў ранейшых такіх сьпісах.
Што тычыцца двух міліцэйскіх чыноў, пра якіх кажуць, то тут для мяне пакуль таямніца. Вельмі складана вызначыць толькі двух, якія найбольш сябе «выявілі».
«Але калі казаць шчыра, мне ўсё роўна, якія ў новым сьпісе будуць прозьвішчы. Важна іншае — пералічаны кантынгент падкрэсьлівае, дзе ў Беларусі ёсьць праблемы. А праблема ў тым, што адсутнічае незалежная судовая сыстэма, што там людзі працуюць паводле „тэлефоннага права“. Пакуль у сьпісе — 19 чалавек. Потым можа быць 119, пасьля — 219. Але пакуль будзе такая сыстэма, то і людзі для новых сьпісаў там заўжды будуць зьяўляцца».
Намесьнік кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч сам нядаўна праходзіў па судовай справе — пра нібыта нясплачаныя падаткі.
Валянцін Стэфановіч
«Аднак я ня думаю, што ў сьпіс трапяць тыя, хто разглядаў маю грамадзянскую справу. Зрэшты, мяне ж ніхто нікуды не пасадзіў. Я думаю, што ў сьпісе будуць тыя, хто вёў усё ж больш сур’ёзныя справы, зьвязаныя з пазбаўленьнем волі людзей з палітычных матываў. Я магу спрагназаваць, што гэта можа быць па справе Каваленкі судзьдзя — Алена Жук.Мне падаецца, што ў новы сьпіс трапяць не абавязкова тыя судовыя чыноўнікі, якія „адзначыліся“ за пэрыяд, што прайшоў ад часу прыняцьця папярэдняга сьпісу. І таму туды могуць трапіць тыя ж судзьдзі, якія маюць дачыненьне да ранейшых палітычных спраў».
Алесь Лагвінец
Палітоляг Алесь Лагвінец кажа, што беспамылкова можна прагназаваць — у сьпісе будуць чыноўнікі, якія асудзілі людзей несправядліва і незаслужана:«Самая вядомая з гэтых спраў — справа Каваленкі».
Журналіст: «А ці пасьпеюць так хутка зрабіць гэта эўрапейскія чыноўнікі?»
«Думаю, што ў прынцыпе маглі б. Калі там літаральна ў апошні момант вырашалася пытаньне — дадаваць у сьпіс альбо не Чыжа, то гэтаксама маглі дадаць альбо не і іншых».
Аляксей Янукевіч
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч кажа, што яму цяжка вось так адразу назваць канкрэтныя прозьвішчы:«Але ў пытаньні супрацоўнікаў судовай сыстэмы сытуацыя досыць відавочная. Я думаю, што ў новым сьпісе, найхутчэй, знаходзяцца людзі, якія бралі ўдзел у судах апошніх некалькіх месяцаў. І чыіх прозьвішчаў яшчэ няма ў ранейшых такіх сьпісах.
Што тычыцца двух міліцэйскіх чыноў, пра якіх кажуць, то тут для мяне пакуль таямніца. Вельмі складана вызначыць толькі двух, якія найбольш сябе «выявілі».
Анатоль Лябедзька
У новым сьпісе жаночых прозьвішчаў будзе значна болей за мужчынскія — прагназуе лідэр АГП Анатоль Лябедзька. У палітычных справах чамусьці звычайна падстаўляюць судзьдзяў-жанчын:«Але калі казаць шчыра, мне ўсё роўна, якія ў новым сьпісе будуць прозьвішчы. Важна іншае — пералічаны кантынгент падкрэсьлівае, дзе ў Беларусі ёсьць праблемы. А праблема ў тым, што адсутнічае незалежная судовая сыстэма, што там людзі працуюць паводле „тэлефоннага права“. Пакуль у сьпісе — 19 чалавек. Потым можа быць 119, пасьля — 219. Але пакуль будзе такая сыстэма, то і людзі для новых сьпісаў там заўжды будуць зьяўляцца».