Бяляцкага этапавалі ў Бабруйскую калёнію №2

Алесь Бяляцкі

Натальля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, наведала турму на Валадарскага ў Менску, каб высьветліць лёс зьняволенага мужа.
У менскай турме на Валадарскага Натальлі Пінчук паведамілі, што яе мужа, старшыню Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага 28 лютага этапавалі ў Бабруйскую калёнію № 2.

«Я хачу разабрацца ці ён яшчэ знаходзіцца тут, ці можна яму перадаць перадачу. Не ведаю, ці будзе там чарга да начальніка, бо мне параілі зьвярнуцца да начальніка», — сказала Натальля Пінчук карэспандэнту Свабоды напярэдадні.

17 лютага старшыню Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага этапавалі з Жодзінскай турмы № 8 ў Бабруйскую папраўчую калёнію № 2. Бяляцкі даслаў ліст, зь якога вынікае, што ён знаходзіцца ў турме на Валадарскага.