Расейскі дэпутат: санкцыі ЭЗ супраць Менску дэструктыўныя

Расея шкадуе пра пашырэньне Эўразьвязам санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў і лічыць такія крокі дэструктыўнымі.

Пра гэта заявіў кіраўнік камітэту па справах СНД, намесьнік кіраўніка дэлегацыі Расеі ў ПАРЭ Леанід Слуцкі. Паводле Слуцкага, рэжым санкцый толькі пагаршае ізаляцыю Беларусі, што зусім не спрыяе прасоўваньню дэмакратычных каштоўнасьцяў. Расейскі дэпутат заклікаў аднавіць дыялёг і адмовіцца ад мовы ўльтыматумаў у дачыненьні да Менску, паведамляе РІА «Новости».