Уільям Гэйг: Санкцыі павялічаць ціск на Менск

Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Ўільям Гэйг, адказваючы на пытаньне, ці бачыць Рада міністраў замежных справаў Эўразьвязу праблему ў тым, што Славенія заблякавала ўключэньне бізнэсоўца Юрыя Чыжа ў пашыраны сьпіс візавых санкцый адносна Беларусі, сказаў:

«Гэта праблема, але, тым ня менш, мы працягваем сур’ёзна абмяркоўваць Беларусь. І вельмі важна, што мы павялічылі ціск, што мы зацьвердзілі санкцыі, якія неўзабаве афіцыйна абвесьціць Кэтрын Эштан. Гэтыя санкцыі вельмі адчувальна павялічаць наш ціск на беларускі рэжым».