У новым сьпісе неўязных няма Чыжа

Юры Чыж

У сьпісе з 21 асобы, што мае дадацца да неўязных у Эўразьвяз беларускіх чыноўнікаў, няма бізнэсоўца Юрыя Чыжа. Гэтым незадаволеныя прадстаўнікі Польшчы, які лічыць, што такое пашырэньне губляе сэнс, паведамляе наш карэспандэнт у Брусэлі.
Паводле яго, Юры Чыж быў выключаны са сьпісу на просьбу Славеніі, якая хацела абараніць свае эканамічныя інтарэсы. Прадстаўнікі Латвіі падчас дыскусіяў таксама выказваліся за асьцярожнасьць пры ўключэньні ў сьпісы неўязных беларускіх бізнэсоўцаў.