Карзай заклікае дэманстрантаў да спакою

Сутыкненьні ў Кабуле

Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заклікаў сваіх суайчыньнікаў да спакою ў сувязі з сутыкненьнямі паміж дэманстрантамі і службамі бясьпекі, што працягваюцца другі дзень. Паводле Міністэрства ўнутраных спраў у сутыкненьнях загінулі сем чалавек.
Прычынай пратэстаў паслужыла спаленьне сьвятой кнігі мусульман, Карану, на вайсковай базе НАТО ў Баграме. Некалькі асобнікаў Карану былі вынесеныя зь бібліятэкі ў цэнтры для затрыманых і спаленыя, бо на іх былі экстрэмісцкія надпісы.

ЗША прынесьлі прабачэньні за гэтыя дзеяньні, назваўшы іх памылкай. І прэзыдэнт Карзай, і рух Талібан асудзілі спаленьне, заявіўшы, што гэта зьняважыла каштоўнасьці ісламу.