У Сырыі загінулі яшчэ каля 100 чалавек

Амэрыканка Мэры Колвін, якая працавала на брытанскае выданьне «Sunday Times», і францускі фатограф Рэмі Ахлік

Паводле сырыйскіх апазыцыйных актывістаў, за апошнія суткі ў Сырыі ў выніку дзеяньняў урадавых сілаў загінулі каля 100 чалавек — у асноўным у правінцыях Хомс і Ідліб.
Сярод загінулых ад абстрэлу урадавымі войскамі ў Хомсе былі і два заходнія журналісты — амэрыканка Мэры Колвін, якая працавала на брытанскае выданьне «Sunday Times», і францускі фатограф Рэмі Ахлік.

Паводле сырыйскіх праваабаронцаў ў Брытаніі, ад пачатку пратэстаў супраць рэжыму Башара Асада ў мінулым сакавіку загінулі болей за 7600 чалавек — сярод іх больш за 5500 мірных грамадзян, каля 400 ўзброеных паўстанцаў і каля 1.700 вайскоўцаў і паліцыянтаў.

Тым часам прадстаўнікі Расеі, якую ў арабскім сьвеце моцна крытыкуюць за падтрымку рэжыму Асада, заявілі пра тое, што працуюць з сырыйскімі ўладамі, апазыцыяй і суседнімі краінамі, каб забясьпечыць дастаўку гуманітарных грузаў у Сырыю.