Былога кіраўніка МВФ дапытваюць у справе аб прастытуцыі

Дамінік Строс-Кан

Былы дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан прыбыў на допыт у справе аб уцягваньні ў занятак прастытуцыяй жанчын у розных гарадах.
Допыт праходзіць у горадзе Ліль на поўначы Францыі.

Раней пракуратура дапытала некалькіх жанчын, якія паказалі, што за грошы ўдзельнічалі ў сэксуальных вечарынках, наведнікам якіх быў Строс-Кан. Адвакаты былога кіраўніка МВФ сьцьвярджаюць, што гаворка не ішла аб прастытуцыі, і ў дзеяньнях іх падабароннага не было нічога незаконнага.

Паводле зьвестак пракуратуры, вечарынкі ў прыватных клюбах з удзелам Строс-Кана адбываліся ў Францыі, іншых краінах Эўропы і ў Вашынгтоне.

Летась Строс-Кану былі выстаўленыя ў ЗША абвінавачаньні ў згвалтаваньні пакаёўкі гатэлю. Некалькі месяцаў ён знаходзіўся пад вартай і быў вымушаны адмовіцца ад удзелу ў выбарах прэзыдэнта Францыі сёлета. Пасьля абвінавачаньні былі зьнятыя, і Строс-Кан вярнуўся на радзіму.