У Андрэя Бандарэнкі мытня канфіскавала ноўтбук

Андрэй Бандарэнка

Раніцай ў нядзелю, калі кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка вяртаўся ў Менск з Варшавы, ён быў зьняты зь цягніка на патрабаваньне беларускіх мытнікаў. Тыя паведамілі, што яму трэба прайсьці ў залю догляду для праверкі «магнітных носьбітаў інфармацыі».
А 5-й раніцы пасьля 2-гадзіннай праверкі ён быў адпушчаны. У Бандарэнкі канфіскавалі ноўтбук з мэтай экспэртызы інфармацыі на прадмет пагрозы эканамічнай і палітычнай бясьпецы краіны.

Напярэдадні праваабаронцы «Плятформы» заявілі пра пачатак новага праекту «Маніторынг правоў чалавека ў месцах пазбаўленьня волі».