Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР'Е
У суботу-нядзелю начныя маразы ў Беларусі дасягнуць 32°С. У суботу ўдзень мінус15–17, у нядзелю мінус16–18. Потым маразы пачнуць паступова слабець.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
11 лютага
Набывае моц новы закон пра дзяржслужбу. Паводле яго, дзяржаўныя службоўцы павінны адмаўляцца ад Карты паляка, калі пасьпелі атрымаць яе.
Тэатар старадаўняй культуры «Яварына» запрашае на баль-маскарад, які пачнецца а 18 гадзiне ў кавярнi «Плянэта зорак» у Менскім палацы дзяцей і моладзі.
Сусьветны дзень хворага.
Дзень перамогі рэвалюцыі ў Іране.
У Японіі дзень заснаваньня дзяржавы.
12 лютага
У кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а) адбудзецца дзіцячы ранішнік з прэзэнтацыяй кнігі швэдзкага пісьменьніка Юі Вісьляндэра «Мама Му чытае» ў суправаджэньні музыкі Зьмітра Вайцюшкевіча. Пачатак у 14:00. Імпрэза пройдзе ў рамках «Месяца швэдзкай літаратуры».
У Беларусі Дзень трох сьвятароў: Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуста.
Прэзыдэнцкія выбары ў Туркмэністане.
У Каіры зьбіраюцца міністры замежных справаў арабскіх краінаў, каб абмеркаваць сытуацыю ў Сырыі.
* * *
У суботнім і нядзельным эфіры Радыё Свабода слухайце, сярод іншага, перадачу «Зона Свабоды» на Белсаце», у якой удзельнічаюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст, Алена Ціхановіч і Вольга Карач. Тэма гутаркі: Беларуская ўлада ў пошуку грошай: ці паўплывае гэта на лёс палітвязьняў. Герой чарговага эсэ «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» – Пятрусь Броўка. «Эўра з азіяцкім акцэнтам» – у «Званочках» Яна Максімюка.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
11 лютага 1959 у Менску адкрыўся Дзяржаўны цырк.
11 лютага 1989 у Беластоку створаны Беларускі клюб (старшыня Юры Туронак), які даў пачатак беларускаму палітычнаму руху ў Польшчы.
12 лютага 1746 у Косаўскім касьцёле ахрышчаны Тадэвуш Касьцюшка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч, кіраўнік паўстаньня 1794 году.
12 лютага 1839 году ў Полацку пачаўся царкоўны сабор, які пастанавіў перавесьці беларусаў-уніятаў у падпарадкаваньне Расейскае Праваслаўнае Царквы.
12 лютага 1799 у Наваградку ў Фарным касьцёле ахрышчаны Адам Міцкевіч.
12 лютага 1910 у Вільні адбылася Першая беларуская пастаноўка. Ставілі п'есу Крапіўніцкага «Па рэвізіі».
Нарадзіліся:
11 лютага 1807 – беларускі мастак і кампазытар Напалеон Орда.
11 лютага 1847 – амэрыканскі вынаходнік у галіне электрычнасьці Томас Элва Эдысан.
11 лютага 1877 – Антон Неканда-Трэпка (Менск), грамадзка-палітычны дзяяч, пэдагог.
12 лютага 1937 – беларускі пісьменьнік Алесь Наўроцкі.
Памерлі:
12 лютага 1798 – Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні польскі кароль і вялікі князь літоўскі.
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Раскол у БНФ?
Ступень «экстрэмізму» «Аўтарадыё» вызначыць пракуратура
Каго не дапыталі – дапытаюць, хто не дасядзеў – пасадзяць…
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Геній – гэта адзін адсотак натхненьня і дзевяноста дзевяць адсоткаў поту.
Т.Э.Эдысан