Віганд: кагосьці з палітвязьняў могуць днямі выпусьціць на волю

Гунар Віганд

Такое ўражаньне ў дырэктара дэпартамэнту Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня Эўразьвязу склалася пасьля сустрэч у Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Гэтае выказваньне эўрапейскага дыплямата «Свабодзе» пацьвердзілі ўдзельнікі сустрэч зь ім — старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Дырэктар дэпартамэнту Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня Эўразьвязу Гунар Віганд сустракаўся 9 лютага ў Менску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і палітычных партыяў.