Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
МАРАЗЫ ЗНОЎ МАЦНЕЮЦЬ...
Уначы мінус 15—22°С, на ўсходзе пры праясьненьнях да мінус 25—26°С, удзень 10—17°С марозу.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш працягваецца ў выстаўным цэнтры «БелЭкспа» (вул. Я.Купалы, 27).
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі — круглы стол на тэму «Энцыкляпэдыя — пашпарт краіны. Задачы разьвіцьця агульнай інфармацыйнай прасторы» (пр. Незалежнасьці, 116, 11.00).
У вялікай залі Белдзяржфілярмоніі ў рамках праекту «Джазавыя вечары ў філярмоніі» выступіць трыё Vien з Швайцарыі (пр. Незалежнасьці, 50, 19.00).
У менскай кавярні «Містраль» адбудзецца вечарына Алеся Камоцкага (вул. К.Маркса, 6, 19.00).
***
У вечаровым эфіры «Свабоды» — праграма «Вашы дзеці».
Ці ёсьць у сьвеце месца беларускамоўным дзецям? Чым жыве беларускамоўная сям’я? Ці ведаем мы насамрэч, якой свабоды хочам?
Сям’я Савіцкіх зь Менску разважае над гэтымі пытаньнямі ў новым выпуску праграмы Аляксандры Дынько «Вашы дзеці».
***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1667 — адбылося падпісаньне Андрусаўскага замірэньня паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітаю, згодна зь якім апошняя страціла смаленскія землі і левабярэжную Ўкраіну.
1852 — у Менску прайшла прэм’ера першай беларускай опэры «Ідылія». Музыку да п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча напісаў кампазытар Станіслаў Манюшка.
1913 — у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток упершыню паставіў камэдыю Янкі Купалы «Паўлінка».
У гэты дзень нарадзіліся:
1907 — Іван Булыгін, беларускі вучоны-фізіёляг, акадэмік, заслужаны дзяяч навукі Беларусі (пам. у 1984).
1930 — Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст (пам. у 2009).
1946 — Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.
1959 — Віктар Шалкевіч, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.
1960 — Міхась Казлоўскі, беларускі краязнавец, грамадзкі дзяяч, крытык, публіцыст, выдавец.
1973 — Сьвятлана Багінская, беларуская гімнастка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка сьвету і Эўропы, шматразовая чэмпіёнка СССР.
У гэты дзень памерлі:
1881 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік (нар. у 1821).
1984 — Юры Андропаў, кіраўнік КДБ СССР (1967 — 1982), генэральны сакратар ЦК КПСС (1982 — 1984) (нар. у 1914).
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Як прыходзяць да пакоры?
Ёсьць адзіны чыньнік тут:
Хто надзець згадзіўся шоры,
Той надзене і хамут!
Валянцін Тарас паводле польскага сатырыка Станіслава Ежы Леца
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Супраць чвэрці затрыманых ужываліся гвалт і зьдзекі
Змрок ці сьвітанак у Беларусі?
Ю.Слуцкая: “Сыход з Эўрарадыё - маё асабістае рашэньне”
Вольга Мікалайчык: Амаль 17 гадоў жыву як у турме
Гавэл асэнсоўвае праблему адыходу