Лёд у пакоях інтэрнату БДЭУ

Your browser doesn’t support HTML5

Лёд у пакоях інтэрнату БДЭУ

Інтэрнат ля цэнтральнага менскага аўтавакзалу здалі ў эксплюатацыю некалькі месяцаў таму. Цяпер там заплесьнелі вокны, дзе-нідзе відаць лёд, у некаторых пакоях так халодна, што студэнтаў адсяляюць у адмысловы «ізалятар» на першым паверсе.
Падчас марозаў на мінулым тыдні студэнты БДЭУ былі на вакацыях, але сіноптыкі гавораць пра хуткае вяртаньне маразоў. Юрый Бандарэнка — дырэктар адной з чатырох праектных арганізацый, якія ўдзельнічалі ў здачы будынка ў эксплюатацыю — камэнтуе стан, у якім знаходзіцца жытло студэнтаў, і прагназуе на выходных мінусавую тэмпературу ў некаторых памяшканьнях будынку.

Паводле словаў Юрыя Бандарэнкі, інтэрнат № 1 Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту будзе выкарыстоўвацца для разьмяшчэньня гасьцей чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году.