Пратэсты ў Эгіпце: 12 забітых

Сутыкненьні ў Каіры, 3 лютага, 2011

У Эгіпце 12 чалавек загінулі за 3 дні сутыкненьняў паміж паліцыяй і дэманстрантамі
У Эгіпце 12 чалавек загінулі за 3 дні сутыкненьняў паміж паліцыяй і дэманстрантамі, незадаволенымі дзеяньнямі ахоўнікаў правапарадку ў Порт-Саідзе, дзе ў мінулую сераду ў бойцы паміж футбольнымі заўзятарамі загінулі 74 чалавекі. Толькі ў суботу былі параненыя 275 чалавек, 50 з іх шпіталізаваныя.


7 удзельнікаў цяперашніх акцый пратэсту загінулі ў цэнтры Каіру, каля будынку міністэрства ўнутраных спраў. 5 маніфэстантаў загінулі ў горадзе Суэц, за 140 кілямэтраў на ўсход ад Каіру.


Раздаюцца заклікі да акцыяў грамадзянскага непадпарадкаваньня, каб дамагчыся ад кіроўнай у краіне Вярхоўнай вайсковай рады перадачы ўлады грамадзянскай структурам.


Некаторыя актывісты прапануюць правесьці дэманстрацыі 11 лютага - у першую гадавіну адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.