Ужо сёньня, 6 лютага

Турэмны каляндар, Юлія Ляшкевіч

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
МАРОЗ...

Тэмпэратура: ўначы да –25°С, удзень да –17°С.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У Менску ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная адкрыцьцю «Маладзёжнай кінашколы-конкурсу». Пачатак а 12.00.

У Менску ў Ліцэі БДУ (вул. Ульянаўская, 8) адбудзецца сьвята кітайскіх ліхтарыкаў «Юаньсяоцзе». Пачатак а 17.00.

У Вене ў рамках АБСЭ пачнецца эканамічна-экалягічны форум, а таксама пройдзе нарада па барацьбе з адмываньнем грошай.

* * *

У вечаровым эфіры Радыё Свабода слухайце, сярод іншага, перадачу «Зона Свабоды» на Белсаце», у якой Франак Вячорка, Юры Дракахруст, Аляксандар Лукашук і Ян Максімюк абмяркоўваюць: байкот ці ўдзел у выбарах – дылема беларускай апазыцыі? Ці паспрыяе байкот парлямэнцкіх выбараў вызваленьню палітвязьняў? Каго зьбіраюцца байкатаваць апазыцыянэры: выбары ці адзін аднаго?

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1920 – у Слуцку выйшаў першы нумар газэты «Наша каляіна», органа арганізацыі «Папараць-кветка» (выдавалася да 4 сакавіка 1920 г.). Рэдактар А. Бараноўскі.

1921 – выйшаў дэкрэт, якi надаў беларускай, габрэйскай (iдыш), польскай i расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР.

У гэты дзень нарадзіліся:

1898 – Леў Акіншэвіч, беларуска-ўкраінскі гісторык, дзяяч эміграцыі ў ЗША. Памёр у Нью-Ёрку (1980).

1906 – Тамаш Падзява, каталіцкі сьвятар-марыянін, філёзаф, тэоляг, публіцыст, рэлігійна-культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў.

1914 – Аркадзь Куляшоў, паэт, перакладчык.

У гэты дзень памёр:

1995 – Валянцін Рабкевіч, літаратуразнавец, перакладчык, паэт. Пахаваны ў в. Аксаміты Капыльскага р-ну.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая...
Аркадзь Куляшоў

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Грыбаўскайце: Захад ня можа дыктаваць беларусам палітычнай сыстэмы

Генэральны сакратар ААН адзначыў ключавую ролю Мубарака

Карэспандэнты Радыё Свабода пакінулі Эгіпет