Бяздомны Васіль распавядае, як бамжы выжываюць у люты мароз

Your browser doesn’t support HTML5

Гомель, 1 лютага 2012. Васіль, гарадзкі бяздомны з 18-гадовым досьведам, падказвае ўладам, як можна разьвязаць праблему начлегу бадзягаў. Летась Гомельскі аблвыканкам вырашыў арганізаваць першы ў рэгіёне начны прытулак для асобаў бяз пэўнага месца жыхарства. Гэта было ў жніўні. Дагэтуль прытулак так і не зьявіўся. Тым часам моцныя маразы заганяюць бадзягаў у сутарэньні, каналізацыйныя люкі, туды, дзе праходзяць ацяпляльныя трубы.