Сьледам за Латвіяй — Літва

Андрэй Савіных

Падрыхтоўка да памежнага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Літвой — у высокай ступені гатоўнасьці.
Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных:

«Зацікаўленыя ведамствы абедзьвюх краінаў працуюць над гэтай праблемай. Мы чакаем, што гэты працэс будзе прадуктыўным і дастаткова апэратыўным».

З 1 лютага пачалося спрошчанае перамяшчэньне грамадзянаў Беларусі і Латвіі, якія жывуць у памежнай зоне. На чарзе таксама аналягічнае пагадненьне паміж Беларусьсю і Польшчай.