Аляксандр Цімашэнка, муж былога прэм’ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі зьвярнуўся да дэпутата Эўрапарлямэнту ад Чэскай Рэспублікі Зузаны Ройтовои з просьбай ўзначаліць міжнародную незалежную групу лекараў для абсьледаваньня ў зьняволеньні стану здароўя Юліі Цімашэнкі.
Зузана Ройтова пагадзілася ўзяць на сябе такую місію. Яна таксама адзначыла, што на думку заходніх палітыкаў, працэс над Юліяй Цімашэнкай зьяўляецца палітычна ангажаваным.