Прадавачкі лятарэяў «Супэрлято» кажуць, што пасьля заявы пра страйк іх выклікала начальства.
12 прадавачак дабіваліся вяртаньня кампэнсацыі за холад. Іх звычайны заробак складае 10 працэнтаў ад выручкі, а ў зімовыя месяцы звычайна было 30%. Аднак у гэтую зіму прадавачкам надбаўку не заплацілі , таму яны абвесьцілі на 31 студзеня страйк.
Аднак замест гэтага жанчынам давялося ісьці да начальства, якое вырашыла «праверыць якасьць іх працы».
«Нас выклікалі, палохалі звальненьнем, казалі, што, напэўна, прыйдзецца з намі разысьціся», — паведаміла адна з жанчын. Паводле яе слоў, начальства вінаваціла іх у дыскрэдытацыі кампаніі й абяцала зрабіць з гэтага высновы.
Спадарыня ня выключае, што справа можа скончыцца звальненьнямі.