Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці прадаўцы лятарэй абвясьцілі страйк 31 студзеня


Берасьцейскія прадаўцы лятарэй «Спартлято» абвясьцілі страйк 31 студзеня. Яны пратэстуюць супраць таго, што ім не заплацілі надбаўку за працу ў халодных умовах.

Пра гэта паведаміла кіраўніца берасьцейскага прафсаюзу РЭП Зінаіда Міхнюк. Спадарыня кажа, што звычайна ў тры зімовыя месяцы прадаўцы атрымлівалі дадатковыя 20 працэнтаў ад выручкі, аднак за мінулы месяц гэтую надбаўку ня выплацілі:

«Рэалізатары лятарэй звычайна атрымліваюць 10 працэнтаў ад выручкі, плюс 20 працэнтаў за холад узімку. Іх 12 працаўнікоў, ім не заплацілі 20 працэнтаў за тое, што працуюць на холадзе».

Зінаіда Міхнюк апавяла, што прадаўцы лятарэяў папярэдзілі сваё кіраўніцтва пра гэты страйк і будуць дабівацца вяртаньня надбаўкі да заробку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG