Кампанія Telekom Austria Group панізіла кошт беларускага сотавага апэратара velcom на 300 мільёнаў эўра.
У паведамленьні, апублікаваным на афіцыйным сайце аўстрыйскай кампаніі, гаворыцца, што пераацэнка актыву выкліканая гіпэрінфляцыяй ў Беларусі.
Агульная фінансавая справаздача Telekom Austria Group за 2001 год будзе апублікаваная 23 лютага.
У Беларусі ў 2011 годзе зафіксавана самая высокая інфляцыя за апошнія дзесяць гадоў. За год спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 108,7%
Беларускі апэратар сотавай сувязі velcom створаны ў ліпені 1998 года, нагадвае Інтэрфакс.
У 2010-м Telekom Austria Group набыла пакет акцыяў velcom
Velcom зьяўляецца адным з трох апэратараў сотавай сувязі ў Беларусі.