Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Надвор’е
У Беларусі чакаецца сонечнае надвор'е. Тэмпэратура – да мінус 20 градусаў.
Не прапусьціце
Суд Віцебскага раёну павінен разгледзець скаргу адвакатаў Андрэя Саньнікава на дзеяньні адміністрацыі калёніі «Віцьба-3».
У мэмарыяльным музэі Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) – адкрыцьцё форуму студэнтаў-архітэктараў «Ракурсы цэнтру». Пачатак а 10-ай.
У вечаровым эфіры “Свабоды” – перадача «Праскі акцэнт» Юрыя Дракахруста. Чаму ўлады гэтак упарта дамагаюцца ад палітзьняволеных прашэньняў пра памілаваньне? Ці будзе ў хуткім часе вызвалены Андрэй Саньнікаў, якога прымусілі напісаць такое прашэньне? Наколькі заходнія санкцыі могуць спрыяць вызваленьню палітвязьняў? Над гэтымі тэмамі разважаюць: кіраўнічка грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач, экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў і экс-кандыдат у прэзыдэнты, кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў.
Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень -- прышліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія ўяўляюць цікавасьць для нашых чытачоў , на адрас svaboda@rferl.org
Гэты дзень у гісторыі
1667 — падпісанае Андрусаўскае замірэньне, мірная дамова паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай. Скончылася самая стратная ў гісторыі Беларусі вайна, у якой загінуў кожны другі. Агулам тэрытарыяльныя страты Рэчы Паспалітай склалі блізу паловы яе тэрыторыі.
1925 — заснаваны Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік
У гэты дзень нарадзіліся
1833: Апалінар Гараўскі, беларускі мастак
1895 — Кірыла Арлоўскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзеяч
1921 — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік
1935 — Эрнст Ляўкоў, беларускі геоляг, краязнавец
У гэты дзень памерлі
1716 — Марыя Казімера д'Арк'ен, каралева польская й вялікая княгіня літоўская
1948 — Махатма Гандзі, індыйскі палітык
Цытата на памяць
Калі б у мяне спыталіся, што ў беларускай гісторыі я лічу найслаўнейшым, а што - самым трагічным, дык на першае пытаньне адразу, бадай, і не знайшоў бы адказу, а на другое сказаў бы без сумневу: вайна 1654-1667 гг.
Генадзь Сагановіч
Год таму на сайце Свабоды
Вазьняк: “Умовы ў СІЗА КДБ – нялюдзкія”
Літва, 1991-2011. “Ваяўнічая сіла супраць народа”
Някляева прывезьлі з турмы дадому