Старшыня АБСЭ заклікаў вызваліць Бяляцкага

Старшыня АБСЕ сп. Эйман Гілмар выказаў шкадаваньне з нагоды адмовы ў задавальненьні касацыйнай скаргі на прысуд старшыні ПЦ “Вясна” Алесю Бяляцкаму.
Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

“Чалавека нельга перасьледаваць за абарону правоў чалавека. Гэтая справа – прыкрае адлюстраваньне стану правоў чалавека ў Беларусі і вынік абмежаваньняў свабоды асацыяцыяў у краіне. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх астатніх актывістаў грамадзянскай супольнасьці і палітычных апанэнтаў”, – адзначыў старшыня АБСЕ, які адначасова займае пасаду міністра замежных справаў Ірляндыі.