Наста Палажанка: Саньнікаў застаўся для мяне годным чалавекам

​​Наста Палажанка, намесьніца кіраўніка «Маладога Фронту», нарачоная палітвязьня Зьмітра Дашкевіча падтрымлівае Андрэя Саньнікава.
«Саньнікаў як быў для мяне годным і мужным чалавекам, так і застаўся. Спадзяюся, што ён хутка будзе дома са сваімі роднымі. Саньнікаву цяпер важна ведаць, што мы як былі зь ім, так і застаемся, мы падтрымліваем яго».