Вольга Бандарэнка: Яго могуць і ня выпусьціць, каб не распавёў, што зь ім рабілі

Belarus – Volha Bandarenka, wife of the ex-presidential candidate Andrey Bandarenka, Minsk, 30Dec2011

Інфармацыю пра тое, што Саньнікаў напісаў прашэньне аб памілаваньні, камэнтуе Вольга Бандарэнка, жонка палітвязьня Андрэя Бандарэнкі.
«Гэта ўсё вельмі страшна. Я ведаю Андрэя. І калі зь яго выбілі прашэньне, я не ўяўляю, што зь ім маглі рабіць. Недарэмна яго так доўга трымалі без сустрэчаў з адвакатам. Самае страшнае, што яго зараз могуць і ня выпусьціць, бо тады ён распавядзе, што зь ім рабілі. Гэта жахлівая „вілка“. І адразу пачынаеш думаць, што адбываецца зь іншымі палітвязьнямі».