Харваты падтрымалі на рэфэрэндуме далучэньне да ЭЗ

Прэзыдэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч

Бальшыня харватаў выказалася на сёньняшнім рэфэрэндуме за далучэньне да Эўразьвязу.

Паводле ЦВК краіны, па выніках падліку 30% галасоў 67% выбарцаў адказалі "так" на пытаньне: "Ці падтрымліваеце вы членства Рэспублікі Харватыя ў Эўрапейскім зьвязе?"

Летась Харватыя падпісала пагадненьне аб уступленьні ў Эўразьвяз у ліпені 2013 году.

У суботу ў харвацкай сталіцы Заграбе каля тысячы прыхільнікаў нацыяналістаў правялі дэманстрацыю пратэсту супраць эўрапейскай інтэграцыі. У сутыкненьнях з паліцыяй былі параненыя некалькі чалавек, яшчэ трое – затрыманыя.