Сьвятлана Длатоўская: Паверыла ў плённасьць самоты

Your browser doesn’t support HTML5

Сьвятлана Длатоўская нарадзілася ў Менску. У 1988 годзе скончыла Менскі тэатральна-мастацкі інстытут, атрымала дыплём прамысловага дызайнэра.

Працавала ў Акадэміі мастацтваў. Апошнімі гадамі — хатняя гаспадыня, у вольны ад выхаваньня дачкі і сына час мадэлюе арыгінальныя нацыянальныя строі.

Удзельнічала ў мастацкіх выставах суполкі «Пагоня». У 2010-м зладзіла ў Менску пэрсанальную выставу «Я тут бачу свой край».

У 2002–2005 гадох навучалася ў Беларускім калегіюме на аддзяленьні філязофіі і літаратуры. Тады раскрыліся яе здольнасьці да мастацкага слова. Друкавалася ў тыднёвіку «Наша Ніва», часопісе «Паміж», удзельнічала ў праектах Радыё Свабода. Цяпер піша кнігу пра гісторыю свайго роду.

Сябра Менскага згуртаваньня спадкаемцаў шляхты і дваранства.


Your browser doesn’t support HTML5

2006: Сьвятлана Длатоўская: «Я веру ў сям'ю»