Цэнтар беларускай літаратуры плянуецца адкрыць у сакавіку на базе Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка.
Як паведамляе БелТА, цэнтар будзе насіць імя Максіма Танка, але стваральнікі не зьбіраюцца абмяжоўвацца толькі ягонай творчасьцю. У плянах — сабраць калекцыю паэтычных, празаічных зборнікаў, фатаграфій, стварыць фільматэкі, па якіх можна будзе адсачыць у цэлым этапы разьвіцьця беларускай літаратуры.
Першапачаткова ў цэнтры будуць прадстаўлены матэрыялы аб жыцьці і творчым шляху Максіма Танка. Гэта сымбалічна, бо ў 2012 годзе Беларусь адзначае 100-годзьдзе з дня нараджэньня клясыка, падкрэсьлілі ў ВНУ.