Эўразьвяз плянуе неўзабаве пашырыць санкцыі супраць афіцыйнага Менску. Рашэньне могуць прыняць 23 студзеня на пасяджэньні Міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ.
Пра гэта на паседжаньні Камітэту ў пытаньнях замежных справаў Эўрапарлямэнту заявіў дырэктар па пытаньнях Расеі, Усходняга партнэрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЭ Гунар Віганд. Паводле дыплямата, ЭЗ можа ўключыць у сьпіс неўязных яшчэ 135 беларускіх чыноўнікаў. Гэта людзі, якія ажыцьцяўляюць ціск на праваабаронцаў, журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, пераважна судзьдзі і пракуроры, але гутарка таксама можа ісьці пра беларускія кампаніі, чые актывы будуць замарожаныя і апэрацыі зь якімі будуць забароненыя.
У «чорным сьпісе» Эўразьвязу ўжо больш за 200 беларускіх чыноўнікаў. Узначальвае яго Аляксандр Лукашэнка.
У «чорным сьпісе» Эўразьвязу ўжо больш за 200 беларускіх чыноўнікаў. Узначальвае яго Аляксандр Лукашэнка.