Урад Чэхіі выплаціць цэрквам кампэнсацыю

Hradcanske square in front of the Prague Castle, 23Dec2011

Урад Чэхіі прыняў рашэньне выдаткаваць царкве 2 мільярды 300 мільёнаў эўра ў якасьці кампэнсацыі за нацыяналізацыю камуністычным рэжымам царкоўнай маёмасьці.

Акрамя таго, вырашана вярнуць канфіскаваную маёмасьць на суму яшчэ амаль 3 мільярды эўра. Выплаты будуць рабіцца на працягу 30 гадоў.

Аднак пры гэтым, па завяршэньні пераходнага пэрыяду, урад спыняе плаціць сьвятарам зарплату. Гэта рашэньне цяпер павінен ухваліць парлямэнт. У Чэхіі дзейнічаюць 17 цэркваў.